Гэты бот прадставіў адзін з каналаў, які вядуць супрацоўнікі органаў. «Ведай статус рэсурсаў, якія збіраешся наведаць», — кажа допіс у тэлеграм-канале сілавікоў.
ЧЫМ БОТ НЕБЯСПЕЧНЫ?
Любы бот можа збіраць ID і імёны карыстальнікаў тых, хто ў яго звяртаецца.
Калі Вы праверыце нейкую групу, сілавікі могуць здэананімізаваць і затрымаць Вас, каб «пераправерыць».
Сілавікі могуць напаўняць базу патэнцыйна «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, якія яны пакуль не апрацавалі.
У Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях ёсць артыкул 19.11, па якім і штрафуюць за рэпосты незалежных медыя.
Частка першая артыкулу дазваляе караць за матэрыялы, якіх у «экстэмісцкам» спісе няма, частка другая — за тыя, якія там ёсць.
Такім чынам, праверка на «экстрэмісцкасць» мае няшмат сэнсу, піша выданне «Наша Ніва».