Якімі сродкамі беларусы могуць супрацьстаяць дыктатуры ў дадзены момант?Сваім меркаваннем з @bnkbel …

Якімі сродкамі беларусы могуць супрацьстаяць дыктатуры ў дадзены момант?

Сваім меркаваннем з @bnkbel падзяліўся беларускі дабраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко:

— Кожны беларус можа, і я лічу павінен, сёння адстойваць існаванне Беларусі і беларусаў як нацыі, ўсімі дасяжнымі яму метадамі, у тым ліку сілавымі.

Галоўны крытэрый чым карыстацца – гэта шчыры адказ самому сабе на пытанне: “А чым я гатовы рызыкаваць і ахвяраваць дзеля вызвалення Беларусі?”

Нават паступовае выкарыстанее беларускай мовы – ужо зброя. Мірная, але зброя, якая абараняе нашу нацыю ад знікнення.