Актывіста і блогера Паўла Вінаградава зноў будуць судзіць
Пасяджэнне “Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змяненні ўмоў рэжыму” пройдзе 6 снежня ў судзе Ваўкавыскага раёна. Суддзя – Мікалай Сяргейка, піша @nebovkletku.
Нагадаем, Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіне. Яго абвінавацілі па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта), арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 16 сакавіка ў Мінскім абласным судзе яму прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.