Люты. Бахмут.Г(ідра) “малюе”.(аповед 2)1-га лютага 2023-га мы зноў былі на нашай франтавой базе ў Ча…

Люты. Бахмут.
Г(ідра)
“малюе”.
(аповед 2)

1-га лютага 2023-га мы зноў былі на нашай франтавой базе ў Часовым Яру.

Мы, як я думаў напачатку той баявой кадэнцыі, “прыехалі здаваць Бахмут”. Менавіта такім, фінальным, мне бачыўся той месяц напрыканцы студзеня – у пачатку лютага.

Г(ідра) на той момант ужо знаходзіўся тры тыдні на баявых з хлопцамі – нашымі зменшчыкамі. Ён застаўся з намі яшчэ на некалькі дзён.

Застаўся, каб яшчэ раз паднатаскаць нас у стральбе з сапага і… “намаляваць” калібровачную мішэнь.

Памятаю, як ён да сярэдзіны ночы ў нашым падвале Часовага Яру маляваў “на каленке” тую мішэнь. А раніцай, невыспаўшыйся, ехаў з намі працаваць у Бахмут.

Тады я яшчэ здзіўляўся ягонай здольнасьці так глыбока і дасканала ўнікаць у справу. Ніхто не падказваў яму як маляваць.

Ён вычытаў гэта ў шматстаронкавай электроннай інструкцыі да СПГ-9. Набыў недзе цыркуль, ручку, аловак з лінейкай і за паўночы зрабіў калібровачную мішэнь на лісце картону.

“Малюнак” Г(ідры) верна служыў нам у далейшым.

(На фота: “Малюнак” (калібровачная мішэнь да СПГ-9) Г(ідры), Нью-Ёрк, 17 лютага 2023-га)