БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА.
“TERRAGRAFICA : SACRIM”.
( палац “Мастацтва”, Мінск, вул. Казлова, 3).
Выстава “Terragraphica: Sacrum” ахоплівае шырокі пласт чалавечага ўяўлення пра светабудову. Праз міфы, легенды і рэлігіі мы прыходзім да сакральнага.
Экспазіцыя “Terragraphica:Sacrum” уключае ў сябе больш за 600 твораў тыражнай (афорт, ксіла- і літаграфія) і арыгінальнай графікі. Біблейскія сюжэты Леанара Гацье 1570-х гадоў дапаўняюцца Бібліяй,праілюстраванай Сальвадорам Далі і паказваюць, што рознасць чытання аднаго і таго ж апавядання больш шматгранна ілюструе герояў і іх сэнсавую інтэрпрэтацыю.
Подзвігі Геракла прадстаўлены як літаграфіямі Восіпа Цадкина, так і афортамі Юльяна Йорданова — тут можна прасачыць адрозненне пластычных падыходаў.
І вядома, асабняком – Марк Шагал, для якога сакральная тэматыка з’яўляецца асновай творчасці.
На выставе Марк Шагал прадстаўлены некалькімі серыямі: 3 серыі ілюстрацый да Бібліі, Кніга зыходу (24 літаграфіі) і калена Ізраіля (12 літаграфій).