Люты. Бахмут.
З Г(ідрай) у абдымку.
(аповед 6)
(частка 2)
Мы чакалі ў даволі прасторным, напалову падземным памяшканні з высокай столяй пакуль скончыцца небяспека.
Памяшканне было запоўнена металічнымі канструкцыямі: трубамі, вялічэзнымі насосамі і лесвіцамі. Там-сям з зямлі тырчалі бетонныя калоны невядомага прызначэння ў метр вышынёй.
У гэтай лакацыі я ўбачыў цудоўны фон на якім можна зрабіць фотаздымак на памяць пра гэты час.
Я сеў на бетонны слуп і папрасіў Ваяра мяне сфатаграфаваць.
У нейкі момант каля мяне прысеў Г(ідра).
Я здзівіўся, калі ён прыабняў мяне, паклаўшы руку на маё плячо. Справа ў тым, што мы ведалі адзін аднаго (нават жылі ў адным пакоі ў Мікалаеве) як мінімум з траўня 2022-га. Але асабліва блізкімі ніколі не былі. Менавіта таму мяне і здзівіла ягонае жаданне сфатаграфавацца так менавіта са мной.
У выніку атрымаліся асобныя фотаздымкі Ваяра, Б(учы), мяне і адзін фотаздымак мяне з Г(ідрай) у абдымку.
(на фота: Г(ідра) і Кусь у будынку насоснай станцыі. Бахмут, 3-га лютага 2023)