Вольгу Брыцікаву, былую старшыню незалежнага прафсаюза “Нафтан”, судзяць у закрытым рэжыме.Раней Вол…

Вольгу Брыцікаву, былую старшыню незалежнага прафсаюза “Нафтан”, судзяць у закрытым рэжыме.

Раней Вольгу шмат разоў затрымлівалі. Аднойчы яна правяла за кратамі 75 сутак запар па адміністрацыйных артыкулах. Але прынцыпова не з’язджала, заставалася ў Беларусі.

Ведаеце, пра беларусаў у Беларусі не прынята казаць шмат. Нельга распавесці, хто што рабіў і робіць для сваёй краіны. Прыцягнуць да пэўнага чалавека ўвагу – значыць прыцягнуць небяспеку. Увага – яна для палітвязняў.

“Усе актыўныя людзі з’ехалі” – не, гэта не так. Большасць застаецца ў Беларусі. Тысячы гісторый мужнасці, якія нельга расказаць. Пакуль нельга. Але – гэта пакуль.

Свабоду Вользе Брыцікавай!
Жыве Беларусь!