Люты ў Бахмуце: аповед пра зварот з пазіцыі і збор сапога ў 16:24

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.
Зачахляем сапог.

(аповед 7)
(частка 1)

Сонца заходзіла ў 16:29.

Таму, адпрацаваўшы дзень па пазіцыям ворага, мы пачалі зварочвацца з пазіцыі ў 16:24.

Наша аўто стаяла на адлегласьці ад нашай пазіцыі з адваротнага ад рускіх боку будынка насоснай станцыі.

Спачатку мы пачалі складаць сапог. З кропкі гледжання нашай бяспекі перад тым як аўто пад’едзе на пазіцыю ўсё павінна быць гатова да пагрузкі, каб мінімізаваць яе час.

Чым менш часу група людзей з аўто знаходзіцца на адкрытай мясцовасьці, тым больш шансаў, што па цябе не прыляціць варожы снарад альбо міна.