Люты. Бахмут.Рэжым працы.(аповед 9)Г(ідра) з’ехаў на ратацыю.Засталіся Я, Воскар, Бача, Ваяр, Д(жон)…

Люты. Бахмут.
Рэжым працы.

(аповед 9)

Г(ідра) з’ехаў на ратацыю.

Засталіся Я, Воскар, Бача, Ваяр, Д(жон), З(ёлка), які далучыўся да нас на гэтай “кадэнцыі”.

Наш сапог працаваў кожны дзень.

Але мы працавалі праз дзень. Дакладней мы падзяліліся на два разлікі. Сёння працуе наш разлік, а другі адпачывае ў Часовым Яру альбо выконвае іншую задачу. А заўтра наадварот Ваяр, я і Бача адпачываем, а Д(жон), Воскар і З(ёлка) працуюць з сапагом у Бахмуце.

Да гэтага мы прыйшлі пасля выматваючай штодзённай працы ў мінулым месяцы. Тады, у студзені, мы працавалі фактычна на знос.