7 траўня 1794 г. выдалі Паланецкі ўніверсал, што мусіў палепшыць становішча сялянаў у РП. Тэкст яго…

7 траўня 1794 г. выдалі Паланецкі ўніверсал, што мусіў палепшыць становішча сялянаў у РП. Тэкст яго стварыў Тадэвуш Касцюшка пры ўдзеле Гуга Калантая. Гэты заканадаўчы акт не адмяняў прыгоннага права цалкам, але дазваляў сялянам сыходзіць ад паноў. Шмат палажэнняў так і засталося на паперы*.

*Супраць іх ажыццяўлення выступалі вярхі духавенства. Да таго ж паны, баючыся сацыяльнага выбуху, затрымлівалі абвяшчэнне ўніверсалу.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch