Беларусы запусцілі флэшмоб у падтрымку беларускай мовы: #маямова
Беларускі ды беларусы пачалі публікаваць у сацыяльных сетках пасты пад тэгам #маямова. Удзельніцы ды ўдзельнікі распавядаюць, як па кроках робяць прастору вакол больш беларускамоўнай.
Калі вы яшчэ не паўдзельнічалі ў флэшмобе — самы час. Можна не толькі ўзяць прыклад з іншых, але і падзяліцца ўласным досведам. І, канешне, адчуць адзінства з іншымі беларускамі ды беларусамі (і не толькі).
Увогуле, беларуская мова — самы натуральны спосаб захоўваць беларушчыну як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Карыстацца беларускай мовай — слушны спосаб выказваць сваю беларускасць, самапавагу ды грамадзянскую пазіцыю, а таксама захоўваць культуру. Гэта яшчэ адзін спосаб, праз які мы рэалізуем народны суверэнітэт. Спосаб, які немагчыма ў нас адабраць.
А як вы пашыраеце месца беларускай мовы ў сваім жыцці?
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество