“Не выконвайце злачынных загадаў”. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх вайскоўцаў: — Я зак…

“Не выконвайце злачынных загадаў”. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх вайскоўцаў:

— Я заклікаю беларускія войскі і ўсіх, хто можа патрапіць пад мабілізацыю ў выпадку яе абвяшчэння: не выконвайце злачынных загадаў. Не выходзьце на сувязь з ваенкаматамі, калі яны спрабуюць знайсці вас, калі трэба, часова зменіце месца жыхарства, паспрабуйце забяспечыць сваю бяспеку.

Калі бачыце, што пачалася падрыхтоўка да мабілізацыі, – паведамляйце пра гэта медыям і актывістам. Даведайцеся пра навіны ад калег і сяброў, аператыўна дзяліцеся інфармацыяй з тымі, хто не чытае незалежныя СМІ. Калі вас ужо адправілі на вайну — складвайце зброю, беларускае грамадзтва вас падтрымае.

Ніводны беларус не павінен паміраць за амбіцыі Пуціна і памылкі Лукашэнкі.