Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі«Аб прад’яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі…

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
«Аб прад’яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі
па безумоўным вывадзе войскаў
з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб’ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць Рэспублікі Беларусь.

4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый – з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права.

21.09.2022
Вільня, Варшава, Талін.

Цалкам тэкст заявы ў далучанам дакуменце.