Народная артыстка Беларусі, прыма Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосьцік зачытала гісторыю катаванняў …

Народная артыстка Беларусі, прыма Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосьцік зачытала гісторыю катаванняў палітвязынкі

«Карцар па дыяганалі чатыры з паловай мае крокі. Я цэлы дзень хадзіла, каб грэцца. Гэтыя чатыры з паловай крокі я потым сніла. Я глядзела ў гэтае маленькае акенца і ўвесь час крычала: “Мама, выратуй мяне, я не выжыву”. Я знайшла нейкі камень і скрэбла сабе вены».

«Выратавала мяне толькі тое, што праз пару карцараў пачалі спяваць песню “Воины света, воины добра”. Я расплакалася. Я зразумела, што не адна. Выкінула гэты дурацкі камень. І ў гэты момант яшчэ я падыходжу да кратаў каля дзвярэй, а на іх у розных месцах напісана: “І гэта пройдзе”, “Усміхніся”. І я зразумела, што гэта не тое месца, якое павінна мяне зламаць».

Вясна і «Палітвязынка» пачалі цыкл відэа пра катаванні беларусаў_к

zm1tser