У Telegram з’явіўся стары акаўнт «Гарачай лініі Вясны» — калі ласка, будзьце ўважлівымі
Падчас сваёй працы ў мінулыя гады Праваабарончы цэнтр «Вясна» меў мабільны нумар, на які можна было паведаміць аб затрыманні ці атрымаць юрыдычную кансультацыю — +375 (29) 543-38-66. Пасля таго, як рабіць гэта ў Беларусі стала небяспечна, правабаронцы перасталі выкарыстоўваць гэты нумар.
Сёння шмат хто з людзей атрымаў апавяшчэнне, што вышэй згаданы нумар зарэгістраваўся ў Telegram — верагодна, мабільныя аператары аддалі яго новым кліентам.
Калі ласка, не пішыце на гэты акаўнт па праваабарончых пытаннях! Звязацца з «Гарачай лініяй Вясны» можна толькі праз тэлеграм-акаўнт @ViasnaSOS.