Мы, аргазнізатар_кі беларускай калоны, запрашаем прыняць удзел у Прайдзе разам з намі. Мы ставім перад сабой мэту не толькі падтрымаць квір-супольнасць, але ізноў прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да парушэння правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дыскрымінаціі беларусаў і беларусак замежжа.
Мы бачым, што сэксуальная арыентацыя становіцца дадатковай вялікай уразлівасцю. Так, напрыклад, на «пакаяльных відэа» пасля катаванняў затрыманых прымушаюць казаць пра сваю сэксуальную арыентацыю. Пра гэтыя і іншыя выпадкі дыскрымінуючай палітыкі рэжыму Лукашэнкі мы хочам распавесці ўсім прысутным на Прайдзе.
Крыніца даных пра парушэнні правоў ЛГБТК людзей і гамафобную палітыку рэжыму: https://torturesbelarus2020.org/katavanni-lyudzej-lgbtk-i-gamafobnaya-palityka-rezhymu/
Яшчэ адной трывожнай навіной сталі прапановы Генеральнай пракуратуры па ўвядзенні адказнасці за”прапаганду ЛГБТ, змену полу, чайлдфры і педафіліі”. Вядома, што разам з гэтым у адукацыйны працэс уключаць абавязковыя ўрокі на тэму палавога выхавання. Мы разумеем, што ў руках беларускіх улад гэтыя змены будуць выкарыстоўвацца ў якасці дадатковага сродку ціску, рэпрэсій і барацьбы са свабодай. І мы выступаем супраць гэтага.
Звярніце ўвагу, што па правілах Прайда любая палітычная сімволіка забаронена (сімвалы палітычных партый, выявы палітычных лідараў_к і гд), аднак нам дазволена выходзіць з БЧБ сцягамі.
1 ліпеня
Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса Gedimino pr. 51, Вільнюс (кропка збору нашай калоны будзе паведамлена чуць пазней)
12:00