Нарэшце! Выдавецтва “Янушкевіч” пачало прадаваць электронныя кнігі. Пакуль што ў раздзеле E-books на сайце выдавецтва ёсць толькі 7 такіх кніг. Гэта новыя кніжкі Альгерда Бахарэвіча, Ганны Янкуты, Валерыя Гапеева, Сяргея Пляскача, а таксама пераклады Фіцжэральда і Хэмінгуэя.
Пасля аплаты іх можна спампаваць сабе на электронную кнігу ці ў тэлефон у фарматах .epub або .mobi.
Так у пытанні, чаму вы не чытаеце кнігі па-беларуску, стала на адну адгаворку менш: электронныя кніжкі танней, іх можна набыць з любой кропкі свету, яны не займаюць месца на паліцы і ў багажы, іх зручна чытаць хоць і з тэлефона нават у транспарце, у чарзе і дзе заўгодна. Чытайце па-беларуску!