21 сакавіка 1840 г. каля Вільні нарадзіўся грамадскі дзеяч, паэт, празаік і класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Быў духоўным настаўнікам для Янкі Купалы, Цёткі, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. У 1891 г. першы яго зборнік «Дудка беларуская»* пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў у Кракаве неверагодным для тых часоў накладам 3000 паасобнікаў.
*«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі…» – фраза з прадмовы нават і цяпер вельмі актуальная.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch