Памёр бацька палітвязьня Міколы СтаткевічаЗ фэйсбуку жонкі палітыка Міколы Статкевіча Марыны Адамові…

Памёр бацька палітвязьня Міколы Статкевіча

З фэйсбуку жонкі палітыка Міколы Статкевіча Марыны Адамовіч стала вядома, што 19 сакавіка памёр бацька палітзьняволенага Віктар Статкевіч.

Ад самога Міколы Статкевіча ўжо 404 дні няма ніякай інфармацыі. 14 сьнежня 2021 году яму вынесьлі прысуд: 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.