Беларусы Шчэціна на традыцыйнай нядзельнай акцыі падтрымалі палітвязняў.
А з нагоды каталіцкіх Анджэйкаў прыгадалі Анджэя Пачобута, які сустракае чарговыя Анджэйкі за кратамі. Калі б ён быў на свабодзе – пэўна, адзначаў бы гэты дзень з блізкімі, атрымліваў бы падарункі з нагоды дня усіх Анджэяў. Але цяпер ён у турме, і рэжым, відаць лічыць яго асабліва цэнным закладнікам, таму і не пагаджаецца адпусціць.
Свабоду палітвязьням! Свабоду Анджэю Пачобуту! Жыве Беларусь!