Паводле МЗС, дрон прыляцеў 30 лістапада з Лазьдзейскага раёну Літвы і ўпаў у Горадні. А маршрут ягоны быў пракладзены церазь Беларусь і Польшчу да пункту адпраўленьня ў Літве.
У міністэрстве заявілі, што расцэньваюць гэта як «наўмысную правакацыю ня толькі ў адносінах да Рэспублікі Беларусь, але і Рэспублікі Польшча».
1 сьнежня ў МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Літвы і заявілі яму пратэст.
МУС у сваю чаргу заявіла, што ў знойдзеным у Горадні дроне была фотавідэакамэра «з магчымасьцю збору разьведвальных зьвестак. Акрамя гэтага, зь бесьпілётніка быў зьдзейсьнены скід друкаванай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасьці».
На апублікаваным МУС фота бачныя заблюраныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі.