Збор на лячэньне 8-гадовага хлопчыка з Горадні закрылі за кошт арыштаваных грошай затрыманых раней б…

Пра гэта паведаміў Сьледчы камітэт.
Усяго трэба было сабраць 2,9 мільёна даляраў.
Неабходную суму сабралі, скарыстаўшы ў тым ліку арыштаваныя сродкі падазраваных блогераў, паведаміў Сьледчы камітэт. Паводле Onliner, гэта было больш за 266 тысяч рублёў. Раней блогеры самі пералічылі 257 тысяч ад розыгрышу, які яны правялі і які стаў падставай іхнага крымінальнага перасьледу.
Паводле блогераў, каб зацікавіць людзей пералічаць грошы, яны зладзілі розыгрыш, таму частка грошай ішла на прызы ўдзельнікам і ганарар арганізатарам — то бок самі блогерам.
Сьледчыя ўгледзелі ў гэтым прыкметы магчымага злачынства. Блогераў 4 лістапада затрымалі, а 7-га выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд. Паводле МУС, на сябе блогеры патрацілі каля мільёна з сабраных 1,5 млн рублёў. Паводле ж блогера, гэты мільён пайшоў на падарункі ўдзельнікам.