Сёння на парасонавы бчб-шпацыр выйшлі беларускі Лондана ў падтрымку флэшмобу “Дзяўчаты супраць вайны“ #я_гуляю_не_вайне!, які абвясцілі беларускі ў Адэсе, калі выйшлі на шпацыр, знаходзячыся на вайне.
Мы таксама перадаем падтрымку менскім дзяўчаам, якія выходзілі ў вельмі небяспечных умовах.Мы салідарныя з беларускім ды украінскім змаганнем супраць цемры што навісла над нашымі краінамі і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры і ва Украіне церпяць ад тэрору расейскіх акупантаў, хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет.
Мы працягваем змагацца за дабрыню, святло і любоў і мы не спынімся, пакуль не пераможам!Жыве Беларусь!
Слава Украіне!@menskrazam_info#ЯМыСупрацьВайны#МыРазам