Беларускі і ўкраінкі бразыльскага гораду Саўвадор далучыліся да флэшмобу з БЧБ парасонамі #я_гуляю_не_вайне распачатага беларускамі Адэсы 5 траўня.
Парасонавы шпацыр у Бразыліі адбыўся 14 траўня.
“Увесь сьвет падтрымлівае Украіну ў барацьбе супраць расейскіх захопнікаў. Пра змаганьне беларусак супраць шматгадовай дыктатуры таксама ведаюць нават у далёкай Бразыліі. Мы, беларускі і ўкраінкі Бразыліі, верым у перамогу Украіны і вызваленьне Беларусі! Не вайне! Не дыктатуры! Слава Україні! Жыве Беларусь!”
Удзельніцы шпацыру заклікаюць беларусак па ўсім сьвеце далучацца і выходзіць на вуліцы з БЧБ, белымі ці чырвонымі парасонамі, ды з блакітна-жоўтымі стужкамі на акцыі, каб паказаць сваю пазіцыю і падтрымаць беларускае і ўкраінскае змаганьне.
Акцыю ўжо таксама падтрымалі беларускі Вільні і Беластоку.
Шпацыры дзяўчат з БЧБ-парасонамі распачаліся напрыканцы жніўня 2020 году ў Менску і сталі адной з формаў пратэсту супраць беззаконьня ды гвалту.
#StandWithBelarus
#BelarusWithUkraine
@belarusy_zarubezhja