Агніі 9 гадоўСёння Народзіны дачкі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Агніі спаўняецца 9 гадоў. З 2020 г…

Агніі 9 гадоў

Сёння Народзіны дачкі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Агніі спаўняецца 9 гадоў.

З 2020 года яна не бачыла тату, які сядзіць у турме за сваю палітычную дзейнасць.

Больш за паўтара года Сяргей знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Гэта азначае, што ён не атрымлівае лістоў ад родных і не можа адпраўляць лісты ў адказ.

Святлана Ціханоўская гаворыць, што дачка часта плача і вельмі сумуе па тату.

У апошні час Агнія часта запытваецца, чаму тата ёй не піша. Гэта адлюстроўваюць ейныя малюнкі.

Дзяўчынка старанна вучыцца ў школе, любіць кнігі, маляваць, і пачала гаварыць па-беларуску.

Наша каманда шчыра віншуе Агнію. Мы з вялікай надзеяй і верай зычым ёй як мага хутчэй абняць тату!