“Калі нехта скажа, што мае план вызвалення Беларусі наўпрост цяпер, дык гэта ці хлус, ці ідыёт.”
Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне, падзяліліся думкамі з журналістамі Еўрарадыё, калі надыдзе час абмяркоўваць канкрэтны план вызвалення Беларусі і чаму сёння змагацца за кожны метр украінскай зямлі больш важна, чым разважаць аб глабальных стратэгіях.