Вучым прапагандыстаў матчынай мове
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Жыхары ўкраінскага горада ўшанавалі героя Беларусі падчас развітання
Кожны ваяр – гэта частка свабоднай Беларусі. Таму мы так глыбока перажываем страту кожнага. Пад час развітання жыхары ўкраінскага горада ўставалі на калені ў знак пашаны герою. Для нас ён назаўжды ў шыхце. Героі не паміраюць.
Паўмаскоўскія прапагандысты праніклі на закрытую канферэнцыю блока Воля з выбаршчыкамі
Паўмаскоўскія прапагандысты “праніклі” на закрытую адкрытыю канферэнцыю блока Воля з выбаршчыкамі і… вырашылі дапамагчы трансляваць нашу павестку на тэрыторыю Беларусі. Дзякуй, таварышы Бачу магчымасьці супрацы ў гэтым накірунку…тым больш з такімі прыгожымі прадстаўнікамі А наконт каштоўнасьцяў: прыйдзе час і беларускасьць пераможа маскоўскую багну ў галовах і сэрцах тых, каго закрануў рускі свет. (Адзінае негатыўнае ўражанне […]
Сёння 100 год Васілю Быкаву: беларускі пісьменнік пра нацыянальную ідэю і суверэнітэт
Сёння 100 год Васілю Быкаву. У 1991 годзе адзін з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў адзначаў: “Кожная нацыя павінна жыць сваёй сям’ёй. Як вы бачыце, у той жа Еўропе нядрэнна жывуць, бо дзяржаўнасць там пабудавана на нацыянальнай ідэі, а не на інтэрнацыянальнай. Інтэрнацыянальная ідэя, якая доўгі час у нас існавала, не вытрымала выпрабавання часам. І не толькі […]
Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад загінуўшым героем
Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад героем, гучаць стрэлы ў неба тройчы. Так мы сёння развіталіся з пабрацімам, загінуўшым за вольны беларускі народ. Мы не гаворым “правялі ў апошні шлях”. Мы гаворым “ён назаўжды ў шыхце”. Героі не паміраюць! Жыве!
Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус прыняў першы бой на поўначы перад Ваўчанскам і працягвае вызваленчую вайну
Спонсар вашага вольнага дня – Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус. Прыняўшы першымі бой на поўначы перад Ваўчанскам, мы стрымалі першую хвалю сотняў ардынцаў. Далей былі баі за кожны дом, кожны квартал Ваўчанска. Нашыя групы прарываліся праз бандыцкія парадкі расейцаў, каб прыяднацца да выбуданавай лініі абароны разам з РДК. У гэтых бязлітасных баях, ваяры БДК мелі гонар быць […]
Легендарную палкавую машыну «Шалёны Макс» аднавілі ваяры пасля пашкоджання ракетаю
Фота паказвае, як скончыўся лёс легендарнай палкавой машыны “Шалёны Макс”. Яе накрыла сцяной будынку, у які трапіла ракета. Мянушку “Макс” трымаў яго пасля сутыкнення з танкам. У выніку, прыйшлося аўто аднаўляць, і яму устанавілі коўш, падобны на цеплавозны с пераду. Гэта надало яму падабенства з машынай з фільма “Шалёны Макс”. Аднавілі аўто ваяры ўласнымі сіламі. […]
9 чэрвеня на Харкаўскім кірунку загінулі два байцы Палка імя Каліноўскага
Страты ў Палку 9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два нашыя пабрацімы. Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але патрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі […]
Прыгажосць прыроды і вайна: кадры з баявых пазіцый БПЛА ім. Мікіты Крыўцова
Прыгажосць прыроды вакол як быццам кажа пра лясную цішыню і супакаенне. Але ідзе вайна. Кадры з баявых пазіцый БПЛА ім Мікіты Крыўцова «Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова На польскі рахунак: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssdPayPal: [email protected]
На светлафоры беларус папрасіў сфатаграфавацца і падзякаваў за падтрымку
На светлафоры нейкі мужык папрасіў сфатаграфавацца са мной. – Навошта? – запытаўся я, думаючы, мо які дзіўны літовец. – Баец палка Каліноўскага…?, – удакладніў мужчына, які аказаўся беларусам.– Ааа, так, можна, – пагадзіўся я. Сфатаграфаваліся. – Не чакаў цябе тут убачыць, – сказаў ён – Вільня малая, – адказаў я. – Дзякуй, за тое, што […]