Страты ў Палку9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два нашыя …

Страты ў Палку

9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два нашыя пабрацімы.

Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але патрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі дзякуючы падтрымцы сумежных падраздзяленняў ВСУ. Параненых няма. Развітанне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага.

Пабрацімы выказваюць глыбокае спачуванне сем’ям і блізкім ваяроў. Прэсу і грамадскасць просім з павагай паставіцца да памяці ваяроў і не распаўсюджваць асабістыя дадзеныя ў мэтах бяспекі сяброў і блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.