“Дзе вы раней былі?” – у думках вылаяўся я, пачуўшы загад з’язджаць з базы. – “Толькі рэчы расклалі.” Пачалі пакавацца зноў. Забралі усю сваю зброю. Боекамплект да сапага трэба было вывозіць другім рэйсам. А шлях неблізкі. Выехалі з Канстанцінаўкі. Я ехаў у джыпе, пад завязку загружаным аднаразовымі гранатамётамі. Праехалі Краматорск. І…. чарговы раз, як заўседы […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Паказаны першы трэйлер фільма пра легендарнага інструктара Палка Каліноўскага
«Памяці МММ» — паказваем першы трэйлер фільма пра легендарнага інструктара Палка Каліноўскага. Сёння роўна год, як яго з намі няма Жыццё Молакава Мікалая Мікалаевіча само па сабе нагадвае сюжэт захапляльнага фільма. Мяркуйце самі: украінец, які нарадзіўся на Расеі, прайшоў Афганістан, здымаўся ў ток-шоу «МастерШеф»… За некалькі месяцаў да нечаканай смерці “МММ” прэс-цэнтр Палка Каліноўскага запісаў […]
Ракетны ўдар С-300 у Канстанцінаўцы 24 сакавіка 2023: трое мірных загінулі, база пашкоджана
24 сакавіка 2023 года, населены пункт Канстанцінаўка ў 20 км ад Бахмута. Сення дзень нашай ратацыі. Мы мяняем на баявой працы нашых хлопцаў. Ваяр павінен прыехаць заўтра – яго затрымалі нейкія справы з асабістай машынай. Яшчэ па дарозе да нас дайшлі чуткі, што каля базы быў прылет ракеты. Есць ахвяры сярод мірных. Ахоўнік на браме […]
Ратацыя ў сакавіку 2023: пераезд з Нью-Ёрка на прыфрантавую базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўку
1 сакавіка 2023 у нас была ратацыя. Мы пакінулі Нью-Ёрк і прыехалі на прыфрантавую базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўку. Па ёй з сакавіка па травень 2023 рускія выпусьцяць больш за тры ракеты С-300. Але аб гэтым пазней. Сапог і застаўшыяся снарады да яго мы занеслі ў склеп пад вялікім двухпавярховым будынкам нашай базы. Умовы тут […]
Магіла беларускага добраахвотніка Аляксандра Царука «Сашко» была пашкоджана 01.11.2024
Сёння раніцай 01.11.2024 магіла Аляксандра Царука “Сашко”- беларускага добраахвотніка, які ваяваў ва Украіне – выглядала так. Разарваны бчб-сцяжок, раскіданыя лампадкі і паламаны партрэт. І гэта не вецер – на магілах побач усё ў парадку. Аляксандр Царук “Сашко” пахаваны на Карвелішскіх могілках.
Малюнак кошачкі на браме і ваенная пазіцыя ў паўночным Нью-Ёрку, 28 лютага 2023
Насамрэч тая пазіцыя называлася не так. На ўнутранай частцы металёвай брамы перад домам быў нанесены малюнак кошачкі пясочнага колеру з чорнай поўсьцю на галаве і вялікімі вачыма. Вялікія вочы нагадалі мне Любушку. Між намі было 2000 кілометраў (праз Варшаву). Гэта была адна з вуліц паўночнай часткі Нью-Ёрка. Чарадой прыватных дамоў яна падымалася на пагорак. Сапог […]
Украінскія ССО і дроншчыкі шукаюць новую пазіцыю для сапага ў Нью-Ёрку
Раніца апошняга майго дня ў Нью-Ёрку. Перад намі стаіць задача знайсьці новую пазіцыю для нашага сапага. На мой планшэт занесены каардынаты цэляў у трох сектарах паўднёвых пазіцый ворага. Мы аб’ехалі некалькі зруйнаваных прамысловых тэрыторый Нью-Ёрка. Тут былі добрыя пазіцыі для сапага. Было і ўкрыццё. Але ўсё было цалкам разварочана ад расейскіх прылётаў. Што сведчыла аб […]
30 кастрычніка — Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій і Ноч расстраляных паэтаў у Менску
30 кастрычніка — Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій і Ноч расстраляных паэтаў Што адбылося? 29-30 кастрычніка 1937 года ў менскай турме НКУС БССР было расстраляна больш за сто беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і навукоўцаў, абвінавачаных у «антысавецкай дзейнасьці».Гэтая трагічная падзея знішчыла мультыкультурны Менск, дзе мірна суіснавалі беларуская, літоўская, польская, габрэйская і руская культуры. Пад рэпрэсіі трапіла […]
Успаміны пра працу ў Нью-Ёрку: дырэктарка школы і японскі фотакарэспандэнт на фронце
Што я не ўзгадаў з нашай працы ў Нью-Ёрку? Дырэктарку школы і японскага фотакарэспандэнта. Дырэктарка школы. Яна спрабавала накрычаць на нас, што сваімі стрэламі мы (ўзрыўной хваляй) выбілі шкло ў вокнах школы. Ваяр не звяртаў на яе ўвагу. А я адпавёў проста: “Вы хочаце рускім перадаць школу з цэлымі вокнамі? А мы, ў першую чаргу, […]
Запішыцеся на курс маладога байца да 27 кастрычніка праз @Licvinybot
Калі вы яшчэ думаеце, ці запісвацца на курс маладога байца (КМБ), у вас засталося зусім мала часу! Да 27 кастрычніка ўключна (нядзеля), можна падаць заяўку праз @Licvinybot. Колькасць месцаў абмежаваная, таму паспяшайцеся! Не ўпусціце шанец атрымаць веды і навыкі, якія могуць стаць важнымі ў любы момант. Прайдзіце фізічную і тактычную падрыхтоўку разам з аднадумцамі, і […]