Прэс-канферэнцыя ў Вільні 29 лістапада аб справе Васіля Верамейчыка і праблемах беларусаў

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

У пятніцу, 29 лістапада, а 11-й гадзіне ў Вільні адбудзецца прэс-канферэнцыя для СМІ, прысвечаная справе Васіля Верамейчыка, праблемам беларускіх палітэмігрантаў, падтрымцы добраахвотнікаў-ветэранаў, якія ваявалі ва Украіне і пытанням нацыянальнай бяспекі Літвы.

Удзельнікі:
– Аляксандр Кусь Клачко, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі па нацыянальнай бяспецы
– Сяргей Шалыгін, старшыня клубу Licviny
– Наталля Калегава, дырэктарка арганізацыі Dapamoga
– Вераніка Вегоўская, дырэктарка VŠI Polyglot
– Вольга Галамеева, дырэктарка VŠI Saško
– Яўгенія Верамейчык, жонка Васіля Верамейчыка

Запрашаюцца прадстаўнікі СМІ і ўсе зацікаўленыя асобы.

КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЛЯ СМІ
29 лістапада, пятніца
11:00
Заля BNS, Kęstučio g. 25, Vilnius