Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Упершыню ў Кіеве я памыўся на другі дзень свайго знаходжаньня тут.Пасля начнога дзяжурства па ахове …

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Упершыню ў Кіеве я памыўся на другі дзень свайго знаходжаньня тут. Пасля начнога дзяжурства па ахове складу з боепрыпасамі паспаць давялося толькі дзьве гадзіны. Прачнуўшыся ад каманды перамясьціцца з усімі рэчамі з каледжа ў будынак школы, я яшчэ паспеў паснедаць у сталоўцы варэнікамі. Акрамя як выспацца было моцнае жаданьне памыцца хаця б у туалетнай ракавіне […]

Асноўныя трэнаваньні батальёна Каліноўскага ў сакавіку 2022 праходзілі на трэніровачнай базе “Азова”…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Асноўныя трэнаваньні батальёна Каліноўскага ў сакавіку 2022 праходзілі на трэніровачнай базе “Азова” пад назвай “Атэк”. Яна размешчана непадалёку ад нашай тагачаснай базы. Насупраць яе, праз дарогу – шматпавярхоўны адміністратыўны будынак завода “Антонаў”. Тут мы прыстрэльвальвалі свае аўтаматы, (пакуль у нейкі дзень нам не паведамілі, што кулі прабіваюць здзіраваную заслону ў выглядзе бетону і мяхоў з […]

Сярэдзіна сакавіка 2022. Мы нясем патрульную службу па перыметру тэрыторыі школы ў якой батальён Кал…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сярэдзіна сакавіка 2022. Мы нясем патрульную службу па перыметру тэрыторыі школы ў якой батальён Каліноўскага базаваўся разам з “Азовам”. Мароз люты. Высокая верагоднасьць наяўнасьці ў горадзе дыверсійных груп акупантаў альбо іх агентаў з мясцовых. (працяг у каментары)

Кім быў “Борт” да таго дня, калі я яго ўпершыню сустрэў у Кіеве я тады не ведаў. (Як і пра абсалютну…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Кім быў “Борт” да таго дня, калі я яго ўпершыню сустрэў у Кіеве я тады не ведаў. (Як і пра абсалютную большасьць сваіх пабрацімаў.) Чаму? Па-першае многія не хацелі публічыць сваю прысутнасьць на вайне з розных прычын. Галоўная з якіх – рэпрэсіі з боку нелегітымнага рэжыма лукашэнкі ў дачыненьні да сваякоў, саміх хлоцаў і дзяўчат. […]

Са зьдзіўленьнем даведаўся, што нават беларусы, якія ведаюць мяне, спачуваюць Украіне і падтрымліваю…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Са зьдзіўленьнем даведаўся, што нават беларусы, якія ведаюць мяне, спачуваюць Украіне і падтрымліваюць беларускіх добраахвотнікаў на 5 год паўнамаштабнай агрэсіі расеі супраць Украіны былі здзіўлены стаўленьню да нас і нашых сямей што ва Украіне, што ў Еўропе. А большасьць тых з маіх падпісчыкаў, хто з задавальненьнем лайкае прыгожыя фота (такія фота таксама зрэдку трапляюцца ў […]

“Украінскі бок не зацікаўлены ў тым, каб тут ваявалі беларусы. Гэта заканадаўчая праўда. Бо калі сюд…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Украінскі бок не зацікаўлены ў тым, каб тут ваявалі беларусы. Гэта заканадаўчая праўда. Бо калі сюды прыязджае беларус — у яго, прабачце, ёсць толькі права здохнуць”, – Анастасія “Север” Махамет па выніках 5-га форума Астрожскіх у Кіеве. Падрабязней пра фактычна маргіналізаваную групу – пра беларускіх добраахвотнікаў і іх сем’і – тут: https://t.me/euroradio/77650

“Оптимістичними виглядали переспектив співпраці у медійній та культурній сферах.Але, на жаль, такого…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Оптимістичними виглядали переспектив співпраці у медійній та культурній сферах. Але, на жаль, такого оптимізму і досі не відчувається під час дискусій щодо ситуації з білоруськими добровольцями, які воюють (воювали) в лавах ЗСУ…” (працяг у каментарах)

“Нам, беларусам, трэба глядзець у цемру драпежнікамі, а не ахвярамі.Толькі тады імперыя падзе, а ўсл…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Нам, беларусам, трэба глядзець у цемру драпежнікамі, а не ахвярамі. Толькі тады імперыя падзе, а ўслед за ей і рэжым. І Беларусь стане вольнай!”, – напісаў я калісьці, а дакладней 2 лістапада 2023. Пішу і зараз. Мая падтрымка моцным учынкам людзей, якія ведаюць што волі не бывае без рызыкі і барацьбы.