Асноўныя трэнаваньні батальёна Каліноўскага ў сакавіку 2022 праходзілі на трэніровачнай базе “Азова”…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Асноўныя трэнаваньні батальёна Каліноўскага ў сакавіку 2022 праходзілі на трэніровачнай базе “Азова” пад назвай “Атэк”. Яна размешчана непадалёку ад нашай тагачаснай базы. Насупраць яе, праз дарогу – шматпавярхоўны адміністратыўны будынак завода “Антонаў”.

Тут мы прыстрэльвальвалі свае аўтаматы, (пакуль у нейкі дзень нам не паведамілі, што кулі прабіваюць здзіраваную заслону ў выглядзе бетону і мяхоў з пяском і далятаюць да жылых дамоў), навучаліся тактыцы ў поўнай выкладцы, вучыліся пераносіць параненых і, часам, неслі каравульную службу – ахоўвалі тэрыторыю “Атэка” альбо тактычныя склады з боепрыпасамі, размешчанымі на ёй.

Гэты выпадак адбыўся падчас аднаго з трэнавань па пераносцы параненых на плячах.

(працяг у каментары)