17 снежня – Дзень беларускага кіно. У 1924 г. гэтым днём выйшла пастанова «Аб кінавытворчасці ў БССР». Паўстала кінастудыя, што з 1946 г. завецца «Беларусьфільм». Наш першы мастацкі фільм – «Лясная быль»* Юрыя Тарыча. А твор «Праз могілкі» Віктара Турава ёсць у спісе 100 важных стужак пра другую сусветную. Шмат цікавага захоўвае «Музей гісторыі беларускага […]
СМІ
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Ідэя для падарунка на Каляды ці Новы год. ByProsvet выпусціў каляндар «Пейзажы Беларусі». На яго ст…
Ідэя для падарунка на Каляды ці Новы год. ByProsvet выпусціў каляндар «Пейзажы Беларусі». На яго старонках — аўтарскія малюнкі беларускіх краявідаў Замовіць можна тут: https://byprosvet.org/product/8929382400327 На сайце звярніце таксама ўвагу на гістарычны каляндар «Every Day» і каляндар з выбітнымі беларускімі жанчынамі Фота: @by_prosvet
16 снежня 1922 г. у Ерусаліме памёр «бацька сучаснага іўрыту» Эліэзэр Бэн-Егуда. Нарадзіўся ў белар…
16 снежня 1922 г. у Ерусаліме памёр «бацька сучаснага іўрыту» Эліэзэр Бэн-Егуда. Нарадзіўся ў беларускім мястэчку Лужкі*. Праз яго дзейнасць іўрыт з «мёртвай мовы» зрабіў афіцыйнай мовай габрэяў Палестыны. Натхняў суродзічаў фразай «Йягудзі, дабэр іўрыт!» («Габрэй, гавары на іўрыце!»). *Захаваліся руіны сінагогі, дзе ён вучыўся ў хедары. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым […]
Прэзентацыя праекту на лацінцы пра выдатных жанчын у гісторыі Беларусі 19 снежня ў Варшаве адбудзецц…
Прэзентацыя праекту на лацінцы пра выдатных жанчын у гісторыі Беларусі 19 снежня ў Варшаве адбудзецца імпрэза ад ByProsvet, прысвечаная аднаму з першых пасля 2020 года праектаў на лацінцы – «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» Падчас сустрэчы паразмаўляем пра:– асабістую гісторыю і ўнёсак у нашу агульную спадчыну 12-ці выбітных беларускіх жанчын – гераіняў праекту;– чаму гэтыя […]
15 снежня 1934 г. у Менску нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Павод…
15 снежня 1934 г. у Менску нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Паводле адукацыі фізік*. Браў удзел у падпісванні Белавежскіх пагадненняў. Крытыкаваў палітыку Лукашэнкі і дамагаўся яго імпічменту. *Сябра камісіі ў вывучэнні вынікаў аварыі на ЧАЭС. Страціў гэтую пасаду, бо намагаўся апублікаваць праўду пра наступствы выбуху. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым […]
Гомельская праўда № 52 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёнуГомельшчына Файл для друкуадна старонка А…
Гомельская праўда № 52 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
14 снежня 1957 г. у «ЛіМе» выйшаў артыкул «Шанаваць родную мову»*. Гэта першы публічны выступ супра…
14 снежня 1957 г. у «ЛіМе» выйшаў артыкул «Шанаваць родную мову»*. Гэта першы публічны выступ супраць русіфікацыі ў паваеннай Беларусі. Напісаў яго Барыс Сачанка, тады студэнт БДУ. *«…Калі не надаецца сур’ёзная ўвага вывучэнню беларускай мовы на аддзяленні журналістыкі, дык, можа, гэта робіцца хоць на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры […]? Не». Яшчэ больш цікавостак вы […]
Беларуская праўда № 52 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старо…
Беларуская праўда № 52 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
Сябры, з радасцю хочам паведаміць: мы вярнулі магчымасць набываць тавары ад ByProsvet у офлайн-краме…
Сябры, з радасцю хочам паведаміць: мы вярнулі магчымасць набываць тавары ад ByProsvet у офлайн-краме! Запрашаем усіх ахвотных абавязкова наведаць Thekrama.store пры Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве. Адрас: ul. Dożynkowa 6A Час працы: 10:00–20:00 (панядзелак–пятніца) Набыўшы любую рэч на byprosvet.org або ў офлайн-краме, вы падтрымаеце распаўсюд незалежнага самвыдату ў Беларусі!
13 снежня 1919 г. у Менску раскалолася Рада БНР*. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды…
13 снежня 1919 г. у Менску раскалолася Рада БНР*. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды ў пытанні супрацы з уладамі Польшчы. У выніку правялі два сходы і абралі два розныя кіраўніцтвы, якія не прызнавалі адно аднаго. *Галоўны кіраўнічы орган БНР, які з 1919 г. дзейнічае ў эміграцыі. Цяперашняя старшыня – Івонка Сурвіла. Яшчэ больш […]