Трактарыст-машыніст паказаў у Інтэрнэце свой разліковы лісток за кастрычнік. Ён паскардзіўся, што атрымаў толькі 254 руб. Усяго ж, паводле статыстыкі, узровень наяўных рэсурсаў меншы за 600 руб. у месяц маюць 22,1% беларусаў.
Апошні раз афіцыйныя дадзеныя пра смяротнасць і нараджальнасць у Беларусі публікаваліся ў траўні 2019 г. Відаць, у статыстыцы таксама ўгледзелі пагрозу нацбяспецы, грамадскаму парадку і маральнасці.