15 снежня 1934 г. у Менску нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Паводле адукацыі фізік*. Браў удзел у падпісванні Белавежскіх пагадненняў. Крытыкаваў палітыку Лукашэнкі і дамагаўся яго імпічменту.
*Сябра камісіі ў вывучэнні вынікаў аварыі на ЧАЭС. Страціў гэтую пасаду, бо намагаўся апублікаваць праўду пра наступствы выбуху.