Падрыхтоўка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Віншуем грамадзян Літвы з днём каранацыі вялікага князя Літоўскага Міндоўга – Днём дзяржаўнасці Літв…

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Віншуем грамадзян Літвы з днём каранацыі вялікага князя Літоўскага Міндоўга – Днём дзяржаўнасці Літвы! 6 ліпеня 1253 года легатам Папы Рымскага Інакенція IV быў каранаваны вялікі князь Літоўскі Міндоўг, разам са сваёй жонкай Марфай (Мартай). Месца каранацыі дакладна не вызначана. Мяркуюць, што гэта былі альбо Кернава, альбо Наваградак, альбо Латава, альбо Варута. Skaityti lietuviškai ČIA […]

Бітва пры Клушыне 4 ліпеня 1610 года – вырашальная бітва вайны з Масковіяй 1609-1618 гг., падчас яко…

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Бітва пры Клушыне 4 ліпеня 1610 года – вырашальная бітва вайны з Масковіяй 1609-1618 гг., падчас якой войскі Рэчы Паспалітай на два гады занялі Маскоўскі Крэмль. Васіль Шуйскі быў зрынуты, улада перайшла часоваму баярскаму ўраду (Сямібаяршчына), які прысягнуў Уладзіславу – сыну караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III. Такім чынам, перамога пры Клушыне на […]

28 чэрвеня 1660 года падчас вайны з Масковіяй адбылася бітва пад Палонкай, якая стала пераломным мом…

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

28 чэрвеня 1660 года падчас вайны з Масковіяй адбылася бітва пад Палонкай, якая стала пераломным момантам у самай крывавай вайне за ўсю гісторыю Беларусі (па ўсходніх ваяводствах людскія страты склалі да 70%). Армія Рэчы Паспалітай (8000 ВКЛ і 4000 польскіх жаўнераў) пад кіраўніцтвам Паўла Яна Сапегі і Стэфана Чарнецкага перамагла 20-тысячнае маскоўскае войска. Перад бітвай […]

КДБ Беларусі прызнаў шэраг ініцыятыў і праектаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі», уключаючы клуб «Lićvi…

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

КДБ Беларусі прызнаў шэраг ініцыятыў і праектаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі», уключаючы клуб «Lićviny». Гэта рашэнне было прынята 18 чэрвеня. Раней сацыяльныя сеткі клуба ўжо былі прызнаны экстрэмісцкімі, а цяпер экстрэмісцкім фармаваннем абвешчаны сам клуб. Нагадваем пра меры лічбавай і асабістай бяспекі. Skaityti lietuviškai ČIA Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі:•Інстаграм•Фэйсбук•Тэлеграм LT https://www.licviny.lt

За сродкі, якія мы збіралі на дапамогу чальцам клубу, праходзячым службу ў Нацыянальнай Гвардыі Укра…

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

За сродкі, якія мы збіралі на дапамогу чальцам клубу, праходзячым службу ў Нацыянальнай Гвардыі Украіны, набылі і ўжо выкарыстоўваюцца на фронце ПБСы і манаблокі для вінтовак. Дзякуй усім за падтрымку! Skaityti lietuviškai ČIA Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі:•Інстаграм•Фэйсбук•Тэлеграм LT https://www.licviny.lt

Сёння 100 год Васілю Быкаву. У 1991 годзе адзін з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў адзначаў: “Кож…

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Сёння 100 год Васілю Быкаву. У 1991 годзе адзін з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў адзначаў: “Кожная нацыя павінна жыць сваёй сям’ёй. Як вы бачыце, у той жа Еўропе нядрэнна жывуць, бо дзяржаўнасць там пабудавана на нацыянальнай ідэі, а не на інтэрнацыянальнай. Інтэрнацыянальная ідэя, якая доўгі час у нас існавала, не вытрымала выпрабавання часам. І не толькі […]

Страты ў Палку9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два нашыя …

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Страты ў Палку 9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два нашыя пабрацімы. Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але патрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі […]

Іван Луцкевіч (9 чэрвеня 1881 – 20 жніўня 1919) – вядомы беларускі археолаг і грамадскі дзеяч, брат …

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Іван Луцкевіч (9 чэрвеня 1881 – 20 жніўня 1919) – вядомы беларускі археолаг і грамадскі дзеяч, брат Антона Луцкевіча. Паходзіў з дробнай шляхты і разам з братам быў актыўным удзельнікам віленскага масонства, устанавіў ложу “Лучнасць”. Заснавальнік і выдавец газеты “Наша Ніва”, а таксама Беларускага музея ў Вільні. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта і ў […]

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнікСтала вядома, што ў перыяд з 10 па 13 сакавіка 2024 года …

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік Стала вядома, што ў перыяд з 10 па 13 сакавіка 2024 года ў Харкаўскай вобласці загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным « Кракаў ». Вядома, што добраахвотнік загінуў падчас выканання баявога задання ў Харкаўскай вобласці, трапіўшы пад абстрэл расійскай артылерыі. На дадзены момант вядома пра 63 беларусаў , якія загінулі за […]

Ефрасіння Полацкая (1101-1167) – унучка князя Усяслава Чарадзея і пляменніца Рагвалод-Барыса. Адмові…

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Ефрасіння Полацкая (1101-1167) – унучка князя Усяслава Чарадзея і пляменніца Рагвалод-Барыса. Адмовілася ад дынастычнага шлюба і стала манахіняй. Заснавала мужскі і жаночы манастыры ў Полацку. Паспрыяла папаўненню бібліятэкі Сафійскага сабора, падтрымлівала Полацкае летапісанне, музыку і жывапіс. Ёй прыпісваюць стварэнне іконы “Адзігітрыя Полацкая” і будаўніцтва царквы Святога Спаса. Па замове Ефрасінні майстрам Лазарам Богшай быў створаны […]