Бітва пры Клушыне 4 ліпеня 1610 года – вырашальная бітва вайны з Масковіяй 1609-1618 гг., падчас якой войскі Рэчы Паспалітай на два гады занялі Маскоўскі Крэмль.
Васіль Шуйскі быў зрынуты, улада перайшла часоваму баярскаму ўраду (Сямібаяршчына), які прысягнуў Уладзіславу – сыну караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III.
Такім чынам, перамога пры Клушыне на некаторы час прывяла да ліквідацыі Маскоўскай дзяржавы.