Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Петыцыя была складзеная адразу пасьля сьвята Крыжаўзвышэньня, 16 верасьня 1838 году, падчас царкоўна…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Петыцыя была складзеная адразу пасьля сьвята Крыжаўзвышэньня, 16 верасьня 1838 году, падчас царкоўнага фэсту ў гонар сьв. Язафата, архібіскупа Полацкага, у мястэчку Царкоўна Дрысенскага павету (цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.). 111 уніяцкіх сьвятароў Беларускай япархіі супольна склалі і падпісалі пісьмовы зварот, у якім яны адкрыта выступілі супраць планаў падступнага мітрапаліта Ёсіфа Сямашкі і расейскіх уладаў […]

СУСТРЭЧА БІСКУПАЎ УСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ =З 15 па 18 верасня 2026 года ў санктуарыі Марыяпоч (у…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

СУСТРЭЧА БІСКУПАЎ УСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ =З 15 па 18 верасня 2026 года ў санктуарыі Марыяпоч (у Венгрыі) праходзіць Сустрэча іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы — падзея, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Усходніх каталіцкіх Цэркваў з 14 краін. Каля 50 біскупаў, святароў і дыяканаў сабраліся разам для супольнай малітвы, дыялогу і разважанняў пра душпастырскае жыццё сваіх Цэркваў у […]

 16 верасня Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква адзначае свята Перанясення мошчаў святамучаніка Язафа…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 16 верасня Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква адзначае свята Перанясення мошчаў святамучаніка Язафата. Галоўны дзень яго памяці — 12 лістапада. Гэта дата ягонай мучаніцкай смерці ў Віцебску ў 1623 годзе. У XVII стагоддзі мітрапаліт Кіпрыян Жахоўскі (1674–1693) атрымаў дазвол Папы Рымскага на перанос шанавання на той час яшчэ блаславёнага мучаніка Язафата на 16 верасня. Гэтая дата была […]

Большасьць загінулых жыхароў спаленых вёсак былі менавіта парафіянамі гэтай грэка-каталіцкай парафіі…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Большасьць загінулых жыхароў спаленых вёсак былі менавіта парафіянамі гэтай грэка-каталіцкай парафіі, якая ўваходзіла ў склад Беларускага экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы, які быў утвораны восеньню 1939 году. Агульная колькасьць ахвяраў у чатырох вёсках Бабровіцкай уніяцкай парафіі склала 1280 чалавек. Пасьля вайны з чатырох вёсак адрадзіліся толькі Бабровічы. Згарэла ў агні вайны і царква сьв. Параскевы Пятніцы, збудаваная […]

15 верасьня – успамін Бабровіцкай трагедыі, што адбылася 15 верасьня 1942 году падчас нацысцкай карн…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

15 верасьня – успамін Бабровіцкай трагедыі, што адбылася 15 верасьня 1942 году падчас нацысцкай карнай аперацыі «Балотная ліхарадка», калі нямецкія карнікі спалілі вёскі Бабровічы, Вяда, Тупічыцы і Красьніца (Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) і зьнішчылі амаль усіх жыхароў. У міжваенны перыяд старажытная вёска Бабровічы і суседнія вёскі Вяда, Тупічыцы, Красьніца з навакольнымі хутарамі складалі Бабровіцкую ўніяцкую […]

Яшчэ падчас вучобы ў Пецярбургу Фабіян Абрантовіч удзельнічаў у беларускім хрысьціянскім і нацыяналь…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Яшчэ падчас вучобы ў Пецярбургу Фабіян Абрантовіч удзельнічаў у беларускім хрысьціянскім і нацыянальным руху. Ён стаў адным з заснавальнікаў беларускай рэлігійнай арганізацыі «Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць». Быў таксама адным з арганізатараў і ўдзельнікаў І зьезду беларускага каталіцкага духавенства ў Менску (24–25 траўня 1917 г.), дзе выступіў з рэфератам «Справы асьветы». У красавіку 1918 г. пераехаў у […]

Фабіян Абрантовіч адзначаў: «Каталіцкая Царква не зьяўляецца выключна ані лацінскай, ані грэцкай, а…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Фабіян Абрантовіч адзначаў: «Каталіцкая Царква не зьяўляецца выключна ані лацінскай, ані грэцкай, ані славянскай (польскай, рускай), ані якойсьці іншай, а каталіцкай, значыць паўсюднай. Гэта азначае для ўсіх часоў, месцаў, людзей, абрадаў, моваў. Калі б Царква такой не была па волі Хрыста, свайго Заснавальніка, яна не была б каталіцкай <…> Што сапраўды каталіцкае, тое Божае, і […]

14 верасьня 1884 году ў Вераскоўшчыне пад Наваградкам нарадзіўся беларускі каталіцкі сьвятар-марыяні…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 верасьня 1884 году ў Вераскоўшчыне пад Наваградкам нарадзіўся беларускі каталіцкі сьвятар-марыянін архімандрыт Фабіян Абрантовіч, які служыў у візантыйскім абрадзе. Ён скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Пецярбургу і Імператарскую каталіцкую духоўную акадэмію. Пазьней атрымаў ступень доктара філасофіі ў знакамітым Каталіцкім універсітэце ў Лёвене (Бельгія). Быў адным з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху на пачатку […]

НОВЫ ІЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ. У панядзелак, 14 верасня 2026 года, Яго Святасць Папа Леў XI…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НОВЫ ІЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ. У панядзелак, 14 верасня 2026 года, Яго Святасць Папа Леў XIV прыняў прашэнне аб адстаўцы з пастырскага служэння, пададзенае па прычыне ўзросту, архімандрытам Сяргеем Гаекам (МІС) — Апостальскім адміністратарам Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі, — і адначасова прызначыў айца Лявонція Тумоўскага (MSU) Апостальскім адміністратарам гэтай жа царкоўнай структуры.

14 верасня – Сусветнае Узвышэнне Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа ГасподнягаПрыйдзіце, людзі, паклонім…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 верасня – Сусветнае Узвышэнне Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа Гасподняга Прыйдзіце, людзі, паклонімся блаславёнаму дрэву, праз якое завершанае было наша апраўданне. Бо вось д’ябал, які праз дрэва ашукаў праайца Адама, быў пераможаны Крыжом, і той, які ў няволі трымаў стварэнне Гасподняе, зазнаў найбольшае паразы. Божаю крывёю абмытая была змяіная атрута і, дзякуючы няправеднаму прысуду на […]