«Кожная эпоха — гэта час разбурэнняў і абнаўленняў; і вось усё тое, што толькі здаецца, — загіне, усё ілжывае — загіне. Застанецца толькі цэласнае, застанецца толькі праўдзівае, застанецца толькі тое, што сапраўды ёсць, а не тое, што нібыта існуе. Кожны з нас чымсьці здаецца: і ў добрым, і ў дрэнным сэнсе; і ўсё тое, што […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Святочны «Малітоўны перапынак» на Вялікадні 5 красавіка 2026 года ў беларускай парафіі ў Бельгіі
У нядзелю, 5 красавіка 2026 году, у вялікае і сьветлае сьвята Вялікадня — Уваскрасеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, запрашаем на сьвяточны «Малітоўны перапынак». Сёньня мы слухаем велічны пралог з Евангельля паводле Яна (Ян 1:1-17) — пра Спрадвечнае Слова, якое сталася целам, і пра сьвятло, якое цемра не змагла перамагчы. Уваскрасеньне Хрыстова адкрывае нам шлях да […]
Уваскрасенне Хрыста — аснова веры і надзеі ў Грэка-каталіцкай царкве Беларусі
“Калі Хрыстос не ўваскрос, то марная вера вашая, і вы ўсё яшчэ ў вашых грахах”. (1 Кар. 15:17) Словы св. Паўла паказваюць, якое вялікае значэнне мае для нас Уваскрасенне Хрыста. Яно – аснова нашай веры і хрысціянскай надзеі, зарука нашага збаўлення і ўваскрасення з мёртвых. Хрыстос сваёй крыжовай смерцю выкупіў нас з няволі граху. Устаўшы […]
Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім і асвячэнне вербаў у Вільні 5 красавіка
Заўтра згодна нашаму календару – свята Уваходу Гасподняга у Іерусалім. Літургія а 10.30Пасля Літургіі – асвячэнне вербаў і сябрына. Запрашаем!
У мінскай архікатэдры адбылася Імша Хрызма ў Вялікі чацвер 2 красавіка
https://catholic.by/3/news/belarus/18969-vyaliki-chatsver-u-minskaj-arkhikatedry-adbylasya-imsha-khryzma Вялікі чацвер: у мінскай архікатэдры адбылася Імша Хрызма 2 красавіка ў Вялікі чацвер — дзень устанаўлення Панам Езусам сакрамэнтаў святарства і Эўхарыстыі — святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі святую Імшу Хрызма разам са сваімі біскупамі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны…
Новы выпуск праграмы «Хрысціянства і беларуская літаратура» пра рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася Лынькова
Сябры, запрашаем да праслухоўвання новага выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“! Аўтар перадачы, айцец Андрэй Крот, працягвае тонка і прафесійна даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці вядомага пісьменніка Міхася Лынькова. У 29-й частцы мы паглыбляемся ў семантыку Імя Божага на старонках літаратурных твораў. Разам з аўтарам мы разбяром, як звыклыя ў побыце прымаўкі кшталту „крый Божа“, […]
Унутранае ўмярцвенне і паслухмянасць Божай Волі як дар Госпаду
Унутранае ўмярцвеннеАдзін з найвялікшых дароў, якія мы можам прынесці нашаму Госпаду, — гэта наша свавольства. Мы часта хочам таго, чаго жадаем, і менавіта тады, калі нам гэтага хочацца. Наша воля можа стаць упартай і зацятай, і яна можа лёгка запанаваць над усёй нашай істотай. Як вынік нашай грэшнай схільнасці да свавольства, рэччу, якая вельмі радуе […]
Літургія Лазаравай Суботы 4 красавіка ў царкве па адрасе Bokšto g.4 у Вільні
“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення да святла і жыцця. Заўтрашняя Літургія – перажыванне гэтай падзеі. Мы становімся яе удзельнікамі і сведкамі. Набажэнства Лазаравай Суботы (4.04) пачнецца а 10.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto g.4. Заўтра таксама ў нашай грамадзе служыць святар з Украіны […]
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заклікае падтрымліваць хрысціян на Святой Зямлі
https://catholic.by/3/news/18968-zvarot-starshyni-kkbb-artsybiskupa-stane-skaga-ab-padtrymtsy-khrystsiyan-na-svyatoj-zyamli Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага аб падтрымцы хрысціян на Святой Зямлі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе зварот да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Беларусі, заахвочваючы іх падтрымаць ахвяраваннямі хрысціян, якія жывуць у Святой Зямлі.
Малітва да ўкрыжаванага Хрыста па Францішку Скарыне
Малітва да ўкрыжаванага Хрыста (Францішак Скарына) Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце, бачу Цябе павешаным на крыжы дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога. Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас; сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю; рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць; ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды […]