У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў аўтабіяграфічным нарысе Міхася Лынькова “З родных крыніц”.
Сёння гаворка пойдзе пра рэлігійнае выхаванне ў сям’і пісьменніка, пра ролю яго бацькоў і іх стаўленне да малітвы, Царквы і духавенства. Маці Лынькова верыла ў Бога як найвышэйшую Істоту, Крыніцу дабра, праўды і любові. Яе вера спалучалася з крытычным стаўленнем да духавенства.
Аўтар аднак нагадвае нам пра гістарычны кантэкст: Беларусь у той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, а Царква была адным з дзяржаўных інстытутаў, таму ў шэрагах духавенства сустракаліся людзі, для якіх святарства стала спосабам уладкавацца ў жыцці.