Месца — горад будучыні Прамеполіс, час — праз 30 год пасля паўстання «Апаленых». Найлепшы ў свеце п…

Месца — горад будучыні Прамеполіс, час — праз 30 год пасля паўстання «Апаленых». Найлепшы ў свеце пажарнік-ідыёт Гало Цімос атрымлівае медаль ад губернатара за тое, што дапамог арыштаваць небяспечных тэрарыстаў-падпальшчыкаў. Але хутка ён даведаецца пра губернатара такое, што задумаецца, каго тут насамрэч трэба арыштоўваць…

«Творчае крэда» студыі TRIGGER і рэжысёра Хіроюкі Імаісі — драйв, гратэск і перамога над здаровым глуздам. Фільм «Прамар» (2019) — яскравае таму пацверджанне; прытым жа сацыяльны пасыл фільма ясны й зразумелы любому, а беларусу й пагатоў.

Мова паказу: японская з беларускімі субцітрамі
(пераклад Anibel)

Удзел вольны, запіс праз форму
19 чэрвеня 19.00–21.00
Месца: 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)