Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Трэнінг «Сустрэча з крытыкай і 4 этапы поспеху» з Зінаідай Берыдзэ ў Тбілісі 28 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Трэнінг «Сустрэча з КРЫТЫКАЙ і 4 этапы поспеху». Вядучая трэнінгу — Зінаіда Берыдзэ, псіхалагіня, гештальт-тэрапеўтка, спецыялістка асцеапатыі. Зінаіда шмат думала пра крытыку, назірала, як з ёй сутыкаюцца іншыя людзі і, самае галоўнае, як яна сама сутыкаецца з крытыкай у асабістым жыцці. Такім чынам з’явіўся гэты трэнінг. На сустрэчы будзе мала тэорыі і шмат практыкаванняў. За […]

Навукова-папулярная лекцыя Віктара Фянчука пра ваўкоў у Беларусі і рэгіёне 25 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пагаворым пра ваўкоў: навукова-папулярная лекцыя ад Віктара Фянчука Прыходзьце, каб даведацца вынікі апошніх даследаванняў пра ваўкоў у Беларусі і рэгіёне, паразважаць, што яднае беларускіх ваўкоў і беларускіх (паліт)эмігрантаў і ўвогуле ваўкоў і людзей. Канешне будзе час, каб задаць пытанні, якія вас цікавяць і хвалююць (і першы адказ ужо тут: на месяц ваўкі ня выюць). Віктар […]

Прэзентацыя зборніка «Карані / Лісце» дэкаланіяльных тэкстаў беларускіх аўтарак у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прэзентацыя зборніка «Карані / Лісце». «Карані / Лісце» — гэта зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Ён паўстаў у выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратар_ак, што цяпер жывуць у розных краінах. На сустрэчы мы пагутарым з аўтарк_амі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзелімся […]

Прастора КРОПКА ў Тбілісі абвяшчае бліжэйшыя івэнты з 18 па 21 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шаноўнае спадарства! Ужо хутка мы вяртаемся з вакацый! Таму спяшайцеся зарэгістравацца на бліжэйшыя івэнты. 18 красавіка (чацвер), 18:30Скетчынг «10 практыкаванняў, якія палепшаць твае скетчы».Рэгістрацыя праз форму. 20 красавіка (субота), 11:00«УКрапванне»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў Кропцы.Рэгістрацыя тут. 21 красавіка (нядзеля), 10:00Польская мова (для пачаткоўцаў).Запіс праз @skodra76v 11:00Польская мова (для працягваючых).Запіс праз @skodra76v […]

Сустрэча па выпечцы жытнёвага хлеба з дэгустацыяй Нарачанскага ў Тбілісі 21 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сустрэча па выпечцы жытнёвага хлеба (з дэгустацыяй Нарачанскага) Сябры! Запрашаем вас на сустрэчу, дзе мы пазнаёмімся з традыцыямі хлебапячэння ў Беларусі і даведаемся больш пра сучасны беларускі хлеб. А таксама разбярэмся, як жа спячы такі хлеб самастойна. Кожн_ая зможа сысці са сваёй закваскай (рошчынай) і рэцэптам прыгатавання хлеба, які мы падрабязна разбярэм. Яшчэ пакаштуем хатні […]

Экалагічны і культуралагічны погляд на АЭС у Беларусі ў межах Чарнобыльскага тыдня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд. У межах Чарнобыльскага тыдня, прысвечанага гадавіне тэхнагеннай катастрофы, запрашаем на сустрэчу. Абмяркуем экалагічны кантэкст будаўніцтва АЭС, а таксама паразважаем аб тым, чаму развіццё атамнай энергетыкі для Беларусі — гэта дурны напрамак, як АЭС уплывае на наваколле, грамадства, развіццё аднаўляльных крыніц энергіі і ўзаемаадносіны з […]

Трэнінг «УКРАПВАННЕ» для беларус_ак па арганізацыі мерапрыемстваў у КропцыКропка 20 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«УКРАПВАННЕ»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў Кропцы Кропка запрашае на трэнінг беларус_ак, якія: хочуць паспрабаваць правесці мерапрыемства, але сумняваюцца ўжо маюць арганізатарскі досвед, але хочуць паспрабаваць нейкі новы фармат яшчэ не маюць ідэі, але хочуць рабіць нешта карыснае для беларускай грамадзянскай супольнасці Трэнінг будзе складацца са шпацыру (агулам не больш за 3 […]

10 практыкаванняў для паляпшэння скетчаў 18 красавіка ў Кропка, Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

10 практыкаванняў, якія палепшаць твае скетчы. У чацвер 18 красавіка ў 18:30 мы сустрэнемся каб: разабрацца з асновамі скетчынгазрабіць 10 практыкаванняў, якія палепшаць твае скетчынайсці новыя выразныя прыёмыпаглядзець магчымасці прымененняў эскізаў у жыцці Для запісу на мерапрыемства трэба зарэгістравацца. Калі: 18 красавіка 18:30Месца: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі Усё неабходнае для малявання мы выдадзім на […]

Жанчыны ў Еўропе зарабляюць на 15% менш за мужчын, другі аўторак красавіка — Дзень роўных заробкаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Жанчыны ўсяго свету зарабляюць менш, чым мужчыны. Другі аўторак красавіка лічыцца Еўрапейскім днём роўных заробкаў. Часта за аднолькавую працу жанчыны атрымліваюць меншы заробак, чым мужчыны. У Еўропе гендарны разрыў складае 15%. Каб было больш наглядна: жанчыне неабходна адпрацаваць дадаткова 51(!) дзень у год, каб зраўняцца ў заробку са сваім калегам-мужчынам. Чаму так атрымоўваецца?Даследчыкі называюць некалькі […]

Прастора КРОПКА ў Тбілісі абвяшчае пра вакацыі з 11 па 17 красавіка з мерапрыемствамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем, сябры! Хочам нагадаць, што мы сыходзім на невялічкія вакацыі з 11 па 17 красавіка. Але зусім без івэнтаў мы вас не пакінем. Таму рэгіструйцеся і прыходзьце! 8 красавіка (панядзелак), 18:30Аўтарскі практыкум Мальвіны Корж «Правядзенне стэндапаў і трэнінгаў без страху, а з задавальненнем»Рэгістрацыя праз форму. 10 красавіка (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Рэгістрацыя тут. 14 красавіка (нядзеля), […]