Трэнінг «Сустрэча з КРЫТЫКАЙ і 4 этапы поспеху».Вядучая трэнінгу — Зінаіда Берыдзэ, псіхалагіня, геш…

Трэнінг «Сустрэча з КРЫТЫКАЙ і 4 этапы поспеху».

Вядучая трэнінгу — Зінаіда Берыдзэ, псіхалагіня, гештальт-тэрапеўтка, спецыялістка асцеапатыі.
Зінаіда шмат думала пра крытыку, назірала, як з ёй сутыкаюцца іншыя людзі і, самае галоўнае, як яна сама сутыкаецца з крытыкай у асабістым жыцці. Такім чынам з’явіўся гэты трэнінг.

На сустрэчы будзе мала тэорыі і шмат практыкаванняў. За 3 гадзіны вы зможаце пагрузіцца ў атмасферу усіх чатырох этапаў поспеху і адчуеце на сабе крытыку рознай інтэнсіўнасці.

Ад вас патрэбна жаданне дабіцца поспеху і трошкі дзёрзкасці:)

Калі: 28 красавіка, 15.00-18.00
Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгітстрацыі.

Колькасць удзельн_іц абмежаваная. Рэгістрацыя праз форму.

«Памятайце, што крытыкі крытыкуюць не вас, а самі сябе, таму што яны не дасягнулі таго, чаго дасягнулі вы». Нэльсан Мандэла