Сябры і сяброўкі! Мы аб’яўляем рэгістрацыю на чарговы сезон! Гэтым разам урываемся ў падарожжа па беларускай літаратуры.
У нашых прыгодах будуць новыя захапляльныя заданні, мудрагелістыя пытанні, вар’яцкія факты, унікальныя стыкерпакі і шмат чаго іншага. А самае галоўнае – прызы і узнагароды сталі круцейшымі!
РАСКЛАД ГУЛЬНЯЎ: 2.05.24 – ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ (распачалася рэгістрацыя) 16.05.24 – ДРУГАЯ ГУЛЬНЯ 30.05.24 – ФІНАЛ
Пачатак гульняў а 19 гадзіне ў «Кропцы» (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі).
Колькасьць месцаў абмежаваная!
Квізы «МЕГА-САПЕГА» — камандная гульня. Можна сфармаваць сваю каманду заўчасна альбо лёсаваннем патрапіць у гатовую каманду ў дзень гульні.