Сябровачкі і сябры! Каманда «Кропкі» сабрала для вас асаблівы восеньскі плэйліст, прасякнуты любоўю і пяшчотай. Гэта тыя самыя трэкі, якія мы слухаем у цёплых худзі халоднымі раніцамі, ставім на фон падчас працы і бярэм з сабой на шпацыры па горадзе. Уключайце, дзяліцеся з сябрамі і сяброўкамі і лавіце восеньскія вайбы разам з намі!
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Амаль кожная другая жанчына ў Беларусі сутыкаецца з хатнім гвалтам — афіцыйныя звесткі
Што такое хатні гвалт? Нажаль, праблема хатняга гвалту стаіць у грамадстве надзвычай востра. Даследаванні паказваюць, што амаль кожная другая (!) жанчына ў Беларусі сутыкаецца з пэўным відам гвалту. 48,9% жанчын падвяргаліся псіхалагічнаму гвалту, 28,4% — фізічнаму, а 16,9% — сэксуальнаму гвалту. І гэта толькі афіцыйныя звесткі. Хатні гвалт — гэта сістэматычнае выкарыстанне фізічнай, псіхалагічнай, эканамічнай […]
Клуб беларускай літаратуры абмяркуе твор Элізы Ажэшка «Хам» 10 кастрычніка ў Тбілісі
Клуб беларускай літаратуры Тэма сустрэчы: Абмеркаванне твора Элізы Ажэшка «Хам» Разам з вядучымі культурна-забаўляльнага падкаста “Умоўныя” Настай і Кірылам мы паглыбімся ў абмеркаванне твора выбітнай пісьменніцы. Далучайцеся да суполкі клубу праз спасылку. Там вы знойдзеце дадатковыя матэрыялы па тэмах нашых сустрэч, а таксама кнігі ў электронным варыянце, якія чытаем. Дата: 10 кастрычніка (чацвер) Час: 19:00-21:00 […]
«Кропка» сабрала 90 лары ў верасні і дзякуе ўсім фінансавым падтрымальнікам
Чарговы раз кажам «дзякуй» усім, хто падтрымлівае «Кропку» фінансава! У верасні мы сабралі 90 лары ў наш данэйш бокс. Патрацілі ў гэтым месяцы 75 лары на:каляровы друк;лагістыку падчас своп-вечарыны;рамонт званка на ўваходных дзвярах. У апошні час нам, як ніколі, патрэбна ваша дапамога! Дзякуй за любы ўнёсак.
Кінапрагляд і курсы ангельскай у Тбілісі для беларусаў з 30 верасня па 3 кастрычніка
Спадарства, вітаем! Часам паглядзець кіно і паразмаўляць па-ангельску – лепшы план на тыдзень. 30 верасня (панядзелак), 19:00Кінапрагляд «Што мы робім у цемры» 18+ Запіс праз апытанку. 1 кастрычніка (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. 3 кастрычніка (чацвер), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. Таксама […]
29 верасня — Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра харчовыя адкіды
29 верасня адзначаецца Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра харчовыя адкіды. Памятаеце гэту гісторыю пра самотны банан у супермаркеце, які трэба забраць з сабой? Дык вось гэта сапраўды слушная парада. У чым увогуле праблема? У свеце зараз склалася парадаксальная сітуацыя. Паводле справаздачы ААН «Стан харчовай бяспекі і харчавання ў свеце» (2023) кожны дзясяты чалавек на планеце […]
Кінапрагляд фільма «Што мы робім у цемры» 30 верасня ў Тбілісі з беларускай агучкай
Кінапрагляд фільма «Што мы робім у цемры» (18+) Культавая новазеландская камедыя 2014 года рэжысёраў Джэмэйн Клемента і Тайка Вайціці ў жанры мак’юментары. Кінакамера назірае за жыццём трох суседзяў і па сумяшчальніцтве несмяротных вампіраў, якія ўсяго толькі спрабуюць выжыць у сучасным свеце, дзе ёсць арэндная плата, фэйскантроль у начных клубах, згубнае сонечнае святло і іншыя непрыемнасці. […]
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» у Тбілісі 24 і 26 верасня
Вітанкі, шаноўныя! На гэтым тыдні папрактыкуем ангельскую мову і проста пабачымся. 24 верасня (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. 26 верасня (чацвер), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Абавязковы запіс праз форму. Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце […]
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» у прасторы КРОПКА з 24 верасня
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы запускаем 5-тыднёвы моўны марафон як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых. Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць навыкі сярэдняга ўзроўню, але […]
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг на возера Лісі з размовамі на ангельскай пра эміграцыю
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг! Што будзем рабіць? Размаўляць на ангельскай падчас усяго хайку. Тэма размоўнай гасцёўні — «Эміграцыя». Можна падрыхтаваць фразы і словы, якія б вы жадалі ужыць падчас размовы, паглядзець відэа ці пачытаць штосьці пра тэму. Для якога ўзроўню? Будзе камфортна пачынаючы з B1/Intermediate. Куды ідзем? На возера Лісі. Маршрут нескладаны, каб было […]