100-ы Беларускамоўны нэтворкінг! Запрашаем адсвяткаваць разам! Будзе торт, спевы пад гітару, настолк…

100-ы Беларускамоўны нэтворкінг!

Запрашаем адсвяткаваць разам! Будзе торт, спевы пад гітару, настолкі, падарункі і, канешне ж, нэтворкінг!

Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам.

Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэтае папрасілі.

Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню.

Прыносьце з сабой смачнасці да кава-паўзы.

Па завяршэнні – afterparty.

Калі: 12.10 (субота) 15:00
Месца: 500 метраў ад Liberty Square (дакладны адрас дашлем пасля рэгістрацыі ў асабістыя)

Удзел па рэгістрацыі ў апытанке суполкі.