«Права на прытулак: абскарджванне ў судзе»: размова з юрыстам
Юрыст і праваабаронца Раман Кісляк прэзентуе тэму «Права на прытулак: абскарджванне ў судзе», падрыхтаваную эксперт_камі Human Rights Impact.
Мы паразмаўляем пра наступныя пытанні: тры ўзроўні працэдуры атрымання прытулку; адмовілі ў прытулку ў Грузіі – што далей?; судовая сістэма Грузіі; хто можа дапамагчы беларусам у судзе; юрыдычная дапамога ў Грузіі; абскарджванне ў міжнародныя суды; што павіна ўключаць скарга ў суд; юрыдычныя факты, якія маюць значэнне для справы.
Сустрэча найбольш актуальна для тых, хто атрымаў адмову у прытулку ў Грузіі, але будзе карысная і тым, хто яшчэ толькі плануе легалізавацца ў Грузіі праз прытулак.
16 кастрычніка (серада), 19:00
«Кропка», Тбілісі (адрас нагадаем) Удзел вольны. Рэгістрацыя праз форму.