Майстар-клас «Калядная зорка» (і апошняе мерапрыемства ў нашай прасторы) Ужо зусім хутка i блізка ўрачыста-узнёслае Раство і вясёлыя Каляды!Каб быть падрыхтаванымi да святаў мы будзем на працягу нядзелi разам вырабляць галоўны сімвал Калядак — Зорку! Не патрэбна ніякая падрыхтоўка, гэта просты майстар-клас для любога, хто можа рэзаць паперу і ляпіць кардон. Калі: 22 снежня 14:00 […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У «Кропцы» ў Тбілісі праходзяць святочныя мерапрыемствы перад закрыццём прасторы
Перад святамі людзі дзеляцца на два тыпы: тыя, хто ўжо паставіў ялінку і бегае па крамах па падарункі і тыя, каго раздражняюць папярэднія:) У «Кропцы» месца знойдзецца для кожна_й! На гэтым тыдні мы будзем святкаваць, утульна і ненавязліва. Нагадаем, што гэта апошні тыдзень працы нашай прасторы. Таму асабліва чакаем вас кожны дзень. А вось тут […]
Сёння асабліва актуальна
Сёння асабліва актуальна!
Майстар-клас па стварэнні навагодніх паштовак у Тбілісі 18 снежня
Робім паштоўкі Новы год усё бліжэй, таму прапануем правесці час, робячы паштоўкі для сваіх блізкіх! Падарунак, зроблены сваімі рукамі, дадасць цяпла і ўтульнасці святу, дапаможа перадаць кавалачак сябе сваякам і сябрам на адлегласці. Для стварэння паштоўкі будзем выкарыстоўваць акварэлі, фламастары, блёсткі, пячаткі і тэхнікі вышыўкі. Усе матэрыялы ёсць у нас, але можна прыносіць свае любімыя […]
Святочны спеўны кватэрнік з беларускімі песнямі ў «Кропцы» 17 снежня
Святочны спеўны кватэрнік у «Кропцы» Сяброўкі і сябры, запрашаем вас на утульны спеўны кватэрнік з традыцыйнымі беларускімі спевамі. Спява_чкі — кожн_ая з нас! Кожн_ая з нас калядава_ла ці хоць раз нешта бубне_ла ў кампаніі калядоўшчыкаў. То давайте пабубнім разам, паспяваем і калядкі, і лірычныя песні, а таксама вясельныя песні і да купы кумаўскія. Калі досведу […]
Гістарычны клуб у Тбілісі: трансфармацыя беларускіх калядных і раствачных традыцый
Гістарычны клуб: Ад Калядаў да Раства Беларусы прайшлі доўгі шлях трансфармацыі сваіх і запазычаных традыцый і святаў, каб займець нешта ўнікальнае, але адначасова блізкае ўсім.На сустрэчы:Чым падобныя Каляды і Хэлоўін? Як нашыя продкі хадзілі калядаваць? Як Каляды трансфарміраваліся ў Раство?Якія старажытныя калядныя традыцыі захоўваюцца ў кожнай беларускай сям’і з самых старажытных часоў? У чым гістарычная […]
Калядны тыдзень у «Кропцы»: святочныя майстар-класы і лекцыі на наступным тыдні
Калядны тыдзень у «Кропцы»! На наступным тыдні нас чакае цэлы шэраг цудаў: святочныя майстар-класы і лекцыі. Кожны дзень нешта новае і цікавае! Пакуль проста адзначайце гэтыя дні ў сваіх каляндарах, а падрабязнасці і формы рэгістрацыі будуць з’яўляцца тут цягам тыдня. Сачыце за анонсамі — будзе ўтульна!
10 снежня адзначаецца Дзень правоў чалавека і дыскусія ў Тбілісі пра правы чалавека ў Сакартвела
Дзень правоў чалавека 10 снежня штогод адзначаецца Дзень правоў чалавека. Сама ідэя, што кожны чалавек мае правы, вельмі старажытная. Аднак у сучасным выглядзе правы чалавека былі аформленыя толькі 10 снежня 1948 г., калі была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Правы чалавека — гэта асноўныя правы і свабоды, якія ёсць у кожнага чалавека проста таму, што […]
«Кропка» прадае мэблю і посуд па прыемных коштах у апошні месяц працы
Kropka sale Даражэнькія, як вы памятаеце, мы працуем апошні месяц. За час працы «Кропкі» у нас з’явілася шмат карысных якасных рэчаў. Таму мы, як прыхільніцы экалагічнага ладу жыцця, будзем аддаваць і прадаваць па прыемных коштах мэблю, посуд і іншы карысны стафф. У гэтым тэлеграм канале патроху будуць з’яўляцца розныя лоты, якія вы можаце забраніраваць і […]
Прастора КРОПКА ў Тбілісі запрашае на лекцыі і дыскусіі ў снежні
Сябры і сябровачкі! Мы працягваем настойваць на думцы пра тое, што ў складаныя часы лепей трымацца разам. Таму нашыя дзверы адчыненыя для вас на гэтым тыдні. Адзінае, будзьце асцярожныя, калі едзеце да нас. Разлічвайце, што транспарт можа хадзіць не па раскладзе ці не хадзіць увогуле. Беражыце сябе, даражэнькія! 10 снежня (аўторак), 19:00Лекцыя Веранікі Чаркасавай «Крызісы […]