Беларусы прайшлі доўгі шлях трансфармацыі сваіх і запазычаных традыцый і святаў, каб займець нешта ўнікальнае, але адначасова блізкае ўсім. На сустрэчы: Чым падобныя Каляды і Хэлоўін? Як нашыя продкі хадзілі калядаваць? Як Каляды трансфарміраваліся ў Раство? Якія старажытныя калядныя традыцыі захоўваюцца ў кожнай беларускай сям’і з самых старажытных часоў? У чым гістарычная розніца калядак і шчадровак, і навошта іх адрозніваць.