Майстар-клас «Калядная зорка»(і апошняе мерапрыемства ў нашай прасторы)
Ужо зусім хутка i блізка ўрачыста-узнёслае Раство і вясёлыя Каляды! Каб быть падрыхтаванымi да святаў мы будзем на працягу нядзелi разам вырабляць галоўны сімвал Калядак — Зорку!
Не патрэбна ніякая падрыхтоўка, гэта просты майстар-клас для любога, хто можа рэзаць паперу і ляпіць кардон.